Пасля прамоваў палітыкаў шэсце пойдзе ў бок Кракаўскага Прадмесця і пойдзе пад помнік Адаму Міцкевічу, дзе выступяць прадстаўнікі беларускіх палякаў, а самая вялікая частка маршу адбудзецца каля калоны Жыгімонта ІІІ Вазы.
Расказвае арганізатар маршу Яўген Дудкін:
— Мы атрымалі згоду на выступ ад розных палітыкаў. Гэта і Павал Латушка, і Аліна Коўшык, і Сяргей Бульба. Гэта прадстаўнікі партыі «Народная грамада», лакальных ініцыятываў, як «Беларусы Варшавы», Асацыяцыі беларускіх палітвязняў, беларускіх палякаў. Мы ўдзячныя ўсім, хто далучыўся, нягледзячы на розныя погляды.
У бліжэйшыя выходныя прадстаўнікі БХД таксама прыбяруць беларускія магілы на трох могілках: Павонзкі, Вайсковыя і Праваслаўныя могілкі.
ав